БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей

16.12.2025 / 10:32

Nashaniva.com

У школе ў пасёлку Горкі-2 Адзінцоўскага раёна падлетак, узброены нажом, напаў на вучняў і супрацоўнікаў установы.

Скрын відэа з затрыманнем

Паводле «Базы», адно дзіця загінула. Паводле інфармацыі SHOT, нападнік забіў чацвёртакласніка. Розныя крыніцы паведамляюць пра трох або чатырох параненых, сярод якіх могуць быць ахоўнік і вучні. Афіцыйна інфармацыя не пацверджана.

На месца здарэння прыбыў спецыяльны атрад. Кабінет, у якім ён замкнуўся з адным з вучняў-закладнікам, узяў штурмам спецназ. 

Нападніка затрымалі. Па дадзеных SHOT, ім аказаўся 15‑гадовы дзевяцікласнік гэтай жа элітнай Успенскай школы.

Паведамляецца, што хлопец зрабіў сэлфі на фоне забітага хлопчыка.

На футболцы ў нападніка быбло напісана «No Lives Matter» — нічые жыцці не важныя.

Пра прычыны нападу пакуль не паведамляецца.

Учора ў Пецярбургу 15‑гадовы школьнік напаў з нажом на настаўніцу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула