Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна
Татуіроўкі, якія зрабіла сабе 50‑гадовая беларуска па ўсім целе, уражваюць.
Тут і далей скрыншоты сацсетак Алены Хамяковай
Фотаздымкі сваіх татуіровак (а іх у жанчыны сапраўды шмат) Алена Хамякова публікавала ў розных сацыяльных сетках.
Амаль на грудзях 50‑гадовай беларускі згаданы Лукашэнка: «A. G. Lukashenko 30.08.1954 r.p. Commander-in-chief armed forces and national president of Republic Belarus» («А. Г. Лукашэнка, 30.08.1954 г.н. Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі і нацыянальны прэзідэнт Рэспублікі Беларусь»). Побач — чырвона-зялёны сцяг.
Ніжэй Алена вырашыла зафіксаваць сваю дату нараджэння. А вось фраза яшчэ крыху ніжэй выглядае іранічна ў суседстве з дыктатарам: «Liberty Enlightening the World» («Свабода, якая асвятляе свет»).
Непадалёк схаваліся іншапланецянін, сімвал сонца, кніжка ды шмат самых розных фраз.
Спіну Алена таксама ператварыла ў арт-аб’ект з элементамі патрыятызму. Там ёсць яшчэ адзін чырвона-зялёны сцяг, карта Беларусі і фраза на рускай мове: «Нормамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь гарантавана фізічнае і псіхалагічнае здароўе, што адпавядае палажэнням Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека».
А на руцэ жанчыны ёсць розныя партрэты. Побач з Умкам (які ў цэнтры кампазіцыі) Хамякова размясціла тату-партрэты маладога Лукашэнкі, яго афіцыйнай жонкі (насамрэч Алена памылілася і набіла зусім не Галіну Лукашэнка, а іншую жанчыну, здымак якой не першы год ходзіць па інтэрнэце), ягонай цешчы і маці. У гэтай амаль што сямейнай кампаніі прысутнічаюць Папа Рымскі, сама Алена і нейкае боства.
Вось гэты здымак выдаюць за здымак афіцыйнай жонкі Лукашэнкі Галіны
Ніжэй можна пабачыць Лукашэнку, Пуціна ды Сі Цзіньпіна. Пад кожным з іх намаляваны сэрцы, злучаныя чырвонымі лініямі. Ніжэй ёсць і тату-версія подпісу беларускага палітыка.
Непадалёк ад старэйшага Лукашэнкі размешчаныя партрэты яго сыноў Віктара і Дзмітрыя. Раздзяляе іх надпіс на лацінскай «Amoris Laetitia» і пераклад выраза на рускую: «Радасць любові».
Мяркуючы па сацыяльных сетках жанчыны, яна цікавіцца містыкай і рознымі апакаліптычнымі тэорыямі.
Калі Хамякова пісала пра вызваленне Ціханоўскага, то намякала, што была ў турме, — маўляў, сама праходзіла праз тое ж самае. Падкрэслівае, што заўсёды супраць гвалту, але Сяргею раіць займацца сям’ёй.
Лукашэнку ж Алена называе законна абраным прэзідэнтам. Яго фота з правальнага мітынгу ў 2020 годзе рэгулярна з'яўляецца на яе імправізаваным алтары. Часам побач з фотаздымкам самой Алены, фотаздымкам яе сына, Пуціна ці Папы.
Чытайце таксама:
Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу
Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы