Грамадства2020

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Што тычыцца маіх поглядаў, я іх не змяніў. Я як быў за нашага прэзідэнта, так і ёсць за нашага прэзідэнта», — запэўнівае берасцеец Уладзімір Дземенціюк.

Уладзімір Дземенціюк. Скрыншот відэа ў тыктоку

Раней у тыктоку Уладзімір Дземенціюк з Брэста віншаваў Пуціна і называў сябе прыхільнікам беларускіх уладаў. Ён марыў сустрэцца з Лукашэнкам, каб распавесці пра тое, як жывуць простыя беларусы — і выкладаў у тыкток відэа са сваёй праўдай. А таксама пытаўся ў Ціханоўскай, ці не шкада ёй тых дзяцей, якіх «яна ў 2020 годзе правакавала на парушэнне закона».

Сёлета ў лютым мужчына распавёў пра здзекі з яго дачкі ў школе №30 Брэста. 13‑гадовая Міраслава пасварылася з іншай дзяўчынай, Златай. Паводле слоў Уладзіміра, дзяўчынкі ўжо канфліктавалі не раз, а ён вырашаў гэтыя пытанні з яе бацькам.

«Тут гэты канфлікт перарос у тое, што за Злату заступіўся хлопец — узніклі ў іх там нейкія ўзаемныя абразы. За Міраславу таксама заступіўся хлопчык. Ну і, вобразна кажучы, яны забілі стрэлку. Дзе ўжо здзекаваліся з майго дзіцяці, прымушалі стаць на калені, прасіць прабачэння, цалаваць руку, казалі, [што] паставяць ракам і згвалцяць. Гэта было ўсё з нецэнзурнай лаянкай», — падрабязна апісваў жудасную гісторыю мужчына.

Уладзімір напісаў заяву ў міліцыю, а таксама звярнуўся да прадстаўнікоў школы. Галоўным яго патрабаваннем было тое, каб крыўдзіцелі папрасілі прабачэння ў яго дачкі ў прысутнасці адміністрацыі навучальнай установы.

Журналістка «Люстэрка» тады звярнулася да намесніка дырэктара па выхаваўчай працы Міхаіла Кажамякіна. Той пацвердзіў, што канфлікт у іх школе сапраўды адбыўся і міліцыя ў ім разбіраецца, але сцвярджаў, што блогер «моцна перабольшыў сітуацыю».

Уладзімір выклаў скрыншоты тэлефоннай перапіскі з чалавекам, які, паводле яго слоў, прадставіўся ўчастковым і прасіў выйсці на сувязь. У паведамленнях той прапаноўваў вырашыць пытанне па тэлефоне, адказваў, што адпраўка запытаных Уладзімірам дакументаў ад УУС «зойме некаторы час, а абмеркаваць адно пытанне трэба раней».

У выніку ўчастковы папрасіў блогера выдаліць відэа з тыктока. Чым усё скончылася, Уладзімір распавёў толькі цяпер. Высветлілася, што ён адмовіўся выдаляць ролікі.

— На наступны дзень міліцыя мяне забрала, а далей з дапамогай суда мяне змясцілі ў месцы не такія аддаленыя на паўтара месяца.

@vovadfmlw51

спасибо всем, кто тогда был рядом. в видео я просил, чтоб всего лишь извинились.

♬ оригинальный звук - Владимир Дементиюк

Незразумела, гаворка ідзе пра некалькі атрыманых адміністратывак ці пра прымусовую шпіталізацыю — бо раней у тыкток-акаўнце Уладзіміра, які цяпер выдалены, быў ролік, прысвечаны заяве на імя галоўнага ўрача Брэсцкага псіханеўралагічнага дыспансера, у якім мужчына гаворыць аб прыёме псіхатропных прэпаратаў, прапісаных дактарамі, і іх пабочных дзеяннях.

Уладзімір таксама кажа, што пасля ўсёй гэтай гісторыі ўжо больш за паўгода да яго рэгулярна прыходзяць з праверкамі — з міліцыі, паліклінікі, школы дачкі.

Дарэчы, дырэктар, завуч і класны кіраўнік школы засталіся працаваць на сваіх месцах.

Мужчына падкрэслівае, што сам ён зараз працуе, а правядзенне праверак не перашкаджае.

— Я шмат з чым не згодны. Але адзін у полі не ваяр. Адзін чалавек супраць усёй сістэмы нічога не можа зрабіць.

Пры гэтым Уладзімір запэўнівае:

— Што тычыцца маіх поглядаў, я іх не змяніў. Я як быў за нашага прэзідэнта, так і ёсць за нашага прэзідэнта. Я проста лічу, што шмат чаго ён не ведае і шмат чаго не бачыць. І сам ён не ў стане гэта ўсё выправіць.

Сам жа ён кажа, што баіцца, каб яго не пазбавілі дачкі, таму больш здымаць відэа не плануе. Адзін з апошніх ролікаў Уладзімір прысвяціў вершу, які напісаў у падтрымку Лукашэнкі — называецца той «Бацька нацыі».

Уладзімір бадзёра дэкламуе:

— Нам нужен тот, кто создал здесь рай.

Приходи и его выбирай!

Дземенціюк упэўнены, што Лукашэнка пасланы беларусам Богам.

@vovadfmlw51 #народная любовь#президент ♬ оригинальный звук - Владимир Дементиюк

Каментары20

  • Барину пишет стихи...
    17.11.2025
    Вот приедет барин - барин нас рассудит!
    Царь хороший, бояре плохие...
  • Жэка
    17.11.2025
    Зараз пачне па Беларусі ездзіць. З людзьмі сустракацца па нядзелях.
  • Абормот
    17.11.2025
    Каша в голове, соп и до 2020 использовали для давления на активистов и других неудобных для власти людей

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць