БЕЛ Ł РУС

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі

17.12.2025 / 14:11

Nashaniva.com

Ўчора ў школе ў пасёлку Адзінцоўскага раёна падлетак, узброены нажом, напаў на вучняў і супрацоўнікаў установы. Ён забіў чацвёртакласніка і параніў трох чалавек. У сувязі трагедыяй МУС прымае дадатковыя меры па бяспецы ва ўстановах адукацыі Беларусі, паведамляе прэс-служба міністэрства. 

Скрын відэа затрымання падлетка ў пасёлку Адзінцоўскага раёна

Кіраўнік ведамства даў шэраг канкрэтных даручэнняў. У прыватнасці, начальніку Дэпартамента аховы МУС пастаўлена задача ўзмацніць пільнасць вартавой аховы ў школах, пракантраляваць спраўнасць тэхнічных сродкаў абароны.

Асаблівая ўвага звернута на неабходнасць імгненнага рэагавання нарадаў пры паступленні сігналаў трывогі.

Начальніку Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі даручана правесці інструктажы з адміністрацыямі школ па дзеяннях пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Супрацоўнікам інспекцый па справах непаўналетніх — індывідуальную працу з навучэнцамі, якія стаяць на прафілактычным уліку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула