Савет Рэспублікі ўхваліў законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год
На пасяджэнні чацвёртай сесіі Савета Рэспублікі быў ухвалены законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год», піша БелТА.
«Праект бюджэту фарміраваўся ва ўмовах, якія патрабуюць асаблівай адказнасці і дальнабачнасці, пры не самай простай знешняй кан’юнктуры. За аснову быў узяты сцэнарый сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаны ўказам Лукашэнкі 3 лістапада 2025 года.
Даходы рэспубліканскага бюджэту на 2026 год запланаваныя ў аб’ёме 54,4 млрд рублёў. Больш важным з’яўляецца той факт, што даходы растуць тэмпамі 112% да чаканага ўзроўню 2025 года, апераджаючымі тэмпамі ў параўнанні з расходамі», — сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Раман Бродаў.
Пры гэтым расходы рэспубліканскага бюджэту складуць 58,7 млрд рублёў. «42% расходаў кансалідаванага бюджэту будуць сканцэнтраваныя ў сацыяльнай сферы», — адзначыў Раман Бродаў.