БЕЛ Ł РУС

Кур'еры ў Падмаскоўі перавозілі дзяцей у тэрматорбах на скутарах

23.12.2025 / 15:23

Nashaniva.com

Відэа з дастаўшчыкамі службы «Яндэкс» стала вірусным у сеціве.

Паліцыя ў Люберцах пачала праверку пасля з’яўлення ў сеціве шакавальнага відэа з удзелам кур’ераў службы дастаўкі ежы. На запісе відаць, як мужчыны выкарыстоўвалі працоўныя тэрматорбы для транспартавання маленькіх дзяцей.

На кадрах зафіксавана, як кур’ер у жоўтай форме пад’язджае на скутары да гандлёвага цэнтра і дастае з замацаванай на багажніку тэрматорбы маленькае дзіця.

Амаль адначасова з ім пад’язджае другі мужчына, які дастае з такой жа торбы дзяўчынку.

Паліцыя паведаміла, што цяпер асобы кур’ераў высвятляюцца. Ці з’яўляюцца гэтыя мужчыны бацькамі дзяцей, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула