Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ
Аналітычны цэнтр Oxford Insights апублікаваў свежы даклад Government AI Readiness Index. Аўтары ацанілі гатоўнасць урадаў 195 краін укараняць і выкарыстоўваць ШІ ў дзяржаўных працэсах, эканоміцы і грамадстве, піша Devby.io.
Краіны ацэньваліся па 6 групах крытэрыяў:
- інстытуцыйная здольнасць (policy capacity) — здольнасць дзяржавы актыўна ўплываць на тое, як ШІ развіваецца і выкарыстоўваецца ў краіне;
- кіраванне і рэгуляванне (governance) — сістэма механізмаў нагляду, якія забяспечваюць адказнае і бяспечнае выкарыстанне ШІ, абарону грамадскіх інтарэсаў;
- інфраструктура для ШІ (AI infrastructure) — тэхнічная і лічбавая база, неабходная для развіцця і ўжывання ШІ;
- укараненне ШІ у дзяржсектары (public sector adoption) — наколькі эфектыўна органы выкарыстоўваюць ШІ у сваёй працы;
- распрацоўка і распаўсюджванне ШІ (development and diffusion) — падтрымка стварэння ШІ-тэхналогій і іх шырокага ўкаранення ў эканоміцы;
- устойлівасць (resilience) — здольнасць грамадства і эканомікі адаптавацца да наступстваў укаранення ШІ.
Беларусь заняла ў рэйтынгу 121 месца — паміж афрыканскай астраўной дзяржавай Каба-Вэрдэ і Трынідадам і Табага, што ў Карыбскім моры. Гэта найгоршы вынік па Еўропе, якую аўтары дзеляць на Заходнюю і Усходнюю. Украіна, напрыклад, увайшла ў дзясятку лідараў па Усходняй Еўропе.
Лідзіруюць у рэйтынгу ЗША. У топавую тройку таксама ўвайшлі Вялікабрытанія і Францыя, далей ідуць Нідэрланды, Германія і Кітай.
Поўную версію даклада з падрабязнай метадалогіяй можна паглядзець тут.
Чытайце таксама:
«Выдаліце неадкладна»: эксперты заклікалі бізнэс тэрмінова заблакаваць ШІ-браўзеры
«Чалавекам года» па версіі Time сталі адразу васьмёра «архітэктараў штучнага інтэлекту»
The New York Times падала ў суд на стартап, заснаваны беларусам