БЕЛ Ł РУС

Беларусь зноў чакае вялікага наплыву расійскіх турыстаў

28.12.2025 / 20:2

Nashaniva.com

Беларусь стала адной з самых папулярных краін сярод расійскіх турыстаў на перыяд навагодніх свят 2025—26 гадоў. Пра гэта паведамляе расійскі сэрвіс «Островок», мясцовы аналаг Booking.com. 

20% браняванняў на вялікія навагоднія канікулы ў Расіі прыпалі на замежныя маршруты. Найбольш папулярнымі сталі краіны, куды грамадзянам Расіі не патрэбная віза.

Сярод такіх кірункаў Беларусь аказалася адным з лідараў. Акрамя яе, у топ-5 самых папулярных краін увайшлі таксама Тайланд, Турцыя, Узбекістан і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Калі пашырыць спіс да дзесяці самых запатрабаваных напрамкаў, то туды трапілі таксама Грузія, Казахстан, амаль нікім апрача Расіі не прызнаная Абхазія, Арменія і Кітай.

Пры гэтым цікава, што найбольш значны рост колькасці расійскіх турыстаў гэтым разам паказаў Казахстан: колькасць браняванняў у гэтую краіну вырасла ў 2,5 раза ў параўнанні з мінулым годам. 

Чытайце таксама:

Ігар Тур: Больш за ўсё не спадабалася ў Германіі, у Гамбургу жахліва смярдзіць

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы

Fly Dubai анулявала ўсе рэйсы з вылетам і вяртаннем у Мінск з 24 снежня па 8 студзеня

Каментары да артыкула