БЕЛ Ł РУС

Падчас аварыі ў Смалявіцкім раёне загінула 17‑гадовая дзяўчына

30.12.2025 / 18:25

Nashaniva.com

Раней паведамлялася, што пад Смалявічамі адбылося сур’ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў чалавек. Следчы камітэт паведаміў падрабязнасці.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца аўтамабіля Jaguar не разлічыў бяспечную хуткасць, з-за чаго машыну занесла і яна сутыкнулася з аўтамабілем Volkswagen. Пасля аварыі кіроўца і пасажыр Volkswagen выйшлі на дарогу, каб праверыць, ці няма пацярпелых, але ў гэты момант іх збіла фура, кіроўца якой не паспеў своечасова спыніць грузавік.

У выніку атрыманых траўмаў загінула 17‑гадовая пасажырка Volkswagen.

На месцы здарэння цяпер працуе следча-аператыўная група, якая высвятляе ўсе абставіны аварыі. Вядома, што ўдзельнікамі масавага ДТЗ сталі дзве фуры, маршрутны аўтобус і шэсць легкавых аўтамабіляў, з-за чаго рух на гэтым участку дарогі значна ўскладнены. Следчыя просяць кіроўцаў улічваць гэту інфармацыю пры планаванні маршруту.

Чытайце таксама:

Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Каментары да артыкула