Вось чаму на звароце Ціханоўскай не было Бяляцкага і Ціханоўскага
Разам са Святланай Ціханоўскай беларусаў сёлета віншавалі з Новым годам Марыя Калеснікава, Павел Севярынец і Павел Латушка. Але насамрэч гэта кола павінна было быць шырэйшае, ды ўмяшаліся абставіны.
Павел Севярынец, Святлана Ціханоўская, Марыя Калеснікава, Павел Латушка. Скрыншот з відэа
Як стала вядома «Нашай Ніве», у віншаванні павінны былі таксама ўдзельнічаць яшчэ два вызваленыя ў 2025 годзе палітвязні — муж Святланы Сяргей Ціханоўскі і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі. Але ім не дазволілі гэта зрабіць абставіны: Сяргей Ціханоўскі ў дзень запісу відэазвароту акурат быў у авіяпералёце, а Алесь Бяляцкі злёг з цяжкім грыпам.
Сам запіс планаваўся на сярэдзіну снежня, але давялося перанесці яго на канец месяца, калі стала вядома пра нечаканае вызваленне палітвязняў. Арганізатары пастараліся сабраць іх разам, а ўдалося гэта толькі 27 снежня. У выніку на мантаж звароту заставаліся лічаныя гадзіны. На шчасце, Ціханоўская заўсёды запісваецца з першага дубля.
І яшчэ з рэалій нашага жыцця: Павел Севярынец пакуль не набыў гарнітура, таму запісваўся ў пінжаку Франака Вячоркі.
Чытайце таксама:
Ціханоўская павіншавала беларусаў разам з Калеснікавай, Севярынцам і Латушкам
У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?