Грамадства3333

Ціханоўскі ў навагоднім звароце заклікаў да «фінляндызацыі», даравання тым, «каго папутаў бес», і павагі да Трампа

Вызвалены ў 2025 годзе палітвязень Сяргей Ціханоўскі запісаў свой пераднавагодні зварот, у якім выклаў свае думкі адносна тактыкі, якой надалей павінны трымацца беларусы ў сваім змаганні супраць рэжыму Лукашэнкі. 

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот з відэа

У пачатку сваёй крыху больш як чатыроххвіліннай прамовы Сяргей Ціханоўскі выказаў задавальненне, што ўпершыню за 5 гадоў сустракае Новы год у прыемнай атмасферы са сваёй сям'ёй. Для яго тое, што ўдасца вызваліцца менавіта ў адыходзячым годзе, стала прыемнай неспадзяванкай. 

«Ну якія былі шанцы, што дыктатар спатрэбіцца амерыканцам «рашалам» у Крамлі, і мяне аддадуць як буйны хабар у гэтай дзіўнай гульні?» — пытаецца ён і прызнаецца, што з усіх магчымых варыянтаў вызвалення такі для яго стаў самым неверагодным. 

Атрымліваючы асалоду ад свабоды, ён, аднак, не забываецца пра тое, што трэба вызваляць яшчэ не толькі іншых палітвязняў, але і ўсю краіну. І ў гэтым звароце чарговы раз звяртаецца да неаднаразова выказанай ім разам з Вадзімам Пракоп'евым ідэі «фінляндызацыі».

«У разгар новай Халоднай вайны варыянтаў у нас няшмат. Нам, беларусам, выпала жыць на скрыжаванні чужых інтарэсаў, стаць элементам вялікай гульні. І калі адкінуць эмоцыі і добра падумаць, то варыянтаў у Беларусі ўсяго два, трэцяга не дадзена: ці расійская калонія, ці фінскі кампраміс, нейтральная паласа паміж двума блокамі, двума ворагамі ў халоднай вайне. Цяпер гэта здаецца неверагодным, але хутка абодва непрымірымыя бакі будуць зацікаўленыя менавіта ў такім раскладзе», — упэўнены Ціханоўскі.

Любыя альтэрнатыўныя гэтаму погляду думкі ён назваў «дзіцячымі фантазіямі», бо зусім не верыць ні ў тое, што Расію можна перамагчы на полі бою, ні ў тое, што яна зменіцца. 

Закрануў сярод іншага Ціханоўскі і пытанне апошняга вызвалення палітвязняў 13 снежня з вывазам іх ва Украіну. Не называючы імёнаў, ён намякнуў, што словы некаторых вызваленых палітвязняў, прамоўленыя адразу пасля вызвалення, былі няўдалымі і засцярог ад паўтарэння гэтых памылак як іх саміх, так і іншых:

«Вы — нашы героі, вы нам патрэбны. Не спяшайцеся з выхадам на сцэну, не рабіце памылак. Запоўніце спачатку прабелы».

Беларусам жа ён просіць дараваць іх гнеў у інтэрнэце — тыя, маўляў, самі па сабе добрыя, але ж цяпер ім у эміграцыі даводзіцца выжываюць, вось нервы і не вытрымліваюць, таму «гатовыя сарвацца на любым вядомым чалавеку». Таму нічога і не застаецца, як толькі «абняць і дараваць тым, каго папутаў бес». 

На гэтыя самыя эмоцыі ён спісвае і тое, што беларусы не схільныя захапляцца асобай Дональда Трампа:

«Трампа так доўга і шчыра ненавідзяць, што перасталі аналізаваць ягоныя дзеянні. А між тым Дональд Трамп і Марка Рубіа робяць шмат правільных рэчаў. Яны робяць правільныя рэчы на карысць заходняй цывілізацыі, а значыць і Беларусі».

Што ж тычыцца беларускай тактыкі і стратэгіі, то:

«Нам, беларусам, усім разам цяпер і з новымі сіламі належыць спакойна абмеркаваць усе варыянты, дамовіцца і працягнуць наш шлях, шлях да свабоды, да сапраўднай Краіны для жыцця».

«Хай Бог бароніць беларусаў, кожнага з нас. Жыве Беларусь!» — завяршыў сваю прамову Сяргей Ціханоўскі. 

Каментары33

  • Гаспадар
    31.12.2025
    Што, ціханоўскі пачаў вывучаць фінскую мову, замест мовы тытульнай мовы нашае дзяржавы? Як гэтае яму дапаможа?
  • Someone
    01.01.2026
    "буйны хабар"?? выглядае што ён гэтым ганарыцца???
  • Дайце угадаю
    01.01.2026
    Ён на рюском езыке запісаў?

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць