БЕЛ Ł РУС

У PandaDoc новы генеральны дырэктар

9.01.2026 / 21:51

Nashaniva.com

Кампанія PandaDoc абвясціла, што сузаснавальнік і генеральны дырэктар стартапа Мікіта Мікада перайшоў на пазіцыю дырэктара па прадукце. Цяпер ён будзе займацца прадуктовай стратэгіяй і «дарожнымі картамі», але застанецца ў радзе дырэктараў, піша Devby.

Кіт Рабкін

Сам Мікада патлумачыў перастаноўку тым, што стартап расце. Кажа, што ў новай якасці ён прынясе больш карысці і зможа вывесці прадукт на новы ўзровень.

Пасаду генеральнага дырэктара (СЕО) кампаніі цяпер заняў Кіт Рабкін. Ён прыйшоў у PandaDoc больш за 3 гады таму як дырэктар па даходах, а пазней стаў прэзідэнтам. Са слоў Мікіты Мікады, Рабкін разумее кліентаў, бізнэс і культуру стартапа і сыграў ключавую ролю ў яго ўладкаванні. У новай ролі Рабкін будзе адказваць за функцыянаванне кампаніі, рост і доўгатэрміновую стратэгію.

Сузаснавальнік Сяргей Барысюк застаецца тэхнічным дырэктарам PandaDoc.

У 2026 годзе кампанія рыхтуе буйныя прадуктовыя абнаўленні з акцэнтам на аўтаматызацыю, штучны інтэлект і працу з дакументамі для бізнэсаў, што растуць.

Чытайце таксама:

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак

Кароўнік, свінарнік, гандаль крыптой. Як беларускія IT-спецыялісты прафесійна дэградуюць падчас заняволення «за палітыку»

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

Каментары да артыкула