Свет

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

Google і Flo Health пагадзіліся выплаціць агулам $56 млн, каб урэгуляваць калектыўны пазоў, паведамляе Devby.io. Іх абвінавачвалі ў зборы адчувальных медыцынскіх даных мільёнаў жанчын і выкарыстанні іх для таргетынгу рэкламы з парушэннем прыватнасці карыстальніц.

Умовы міравога пагаднення былі прадстаўлены 23 верасня вечарам у Федэральным судзе Сан-Францыска. Цяпер яны павінны атрымаць ухваленне суддзі Джэймса Доната.

Згодна з дакументамі, Google выплаціць $48 мільёнаў, а Flo — $8 мільёнаў. Кампанія Flurry, якая больш не існуе, а раней займалася мабільнай аналітыкай, яшчэ ў сакавіку ўрэгулявала прэтэнзіі на $3,5 мільёны.

Чацвёрты адказчык — Meta — ад здзелкі адмовілася і дайшла ў суд, а 4 жніўня пасля двухтыднёвага разбору была прызнаная вінаватай. Кампанія збіраецца падаць апеляцыю, а слуханне па вызначэнні сумы шкоды прызначанае на 30 верасня.

Google пайшла на здзелку за два тыдні да пачатку працэсу, Flo — ужо бліжэй да яго канца. Пры гэтым абедзве кампаніі не прызнаюць сябе вінаватымі.

Карыстальніцы сцвярджалі, што ў перыяд з лістапада 2016 года да лютага 2019 года Flo дзялілася асабістымі звесткамі пра менструацыі і цяжарнасці з іншымі адказчыкамі, хоць абяцала захоўваць усё ў таямніцы. Пазоўнікі спасылаліся на закон Каліфорніі аб недатыкальнасці прыватнага жыцця. Па ім за кожнае парушэнне можа прызначацца штраф у $5 тысяч, што ў тэорыі магло абярнуцца шматмільярднымі выплатамі.

Flo — гэта IT-кампанія, якую стварылі беларусы. Яна дабілася поспеху, распрацаваўшы папулярны дадатак для жаночага здароўя. Галоўны офіс кампаніі цяпер месціцца ў Вільні, штаб-кватэра — у Лондане, прадстаўніцтвы — у Нідэрландах і ЗША. Мінскі офіс цяпер закрыты.

Flo — другая кампанія-аднарог з беларускімі каранямі. Першай у 2021 годзе стала PandaDoc.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Пратэстоўцы ў Іране ўпершыню за некалькі дзён змаглі датэлефанавацца за мяжу і расказаць пра сітуацыю ўнутры краіны3

У Тайландзе будаўнічы кран упаў на пасажырскі цягнік. Загінулі прынамсі 22 чалавекі

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы12

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА66

Ва Украіне антыкарупцыйныя органы прыйшлі з ператрусамі ў офіс партыі Юліі Цімашэнка8

У Мазамбіку памерла вядомая ва ўсім свеце жанчына, якую называлі «дзіцём-цудам»

Пад Гроднам адкрылі гарналыжную трасу4

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА4

Лукашэнка прызнаў, што не можа нічога прадказваць на будучыню10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро13

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць