БЕЛ Ł РУС

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

12.01.2026 / 17:39

Nashaniva.com

Следчы камітэт паведаміў, што адзенне дзяўчыны, якую знайшлі сёння ў вадаёме Сляпянскай воднай сістэмы, па знешніх прыкметах падобнае да таго, у якое была апранутая зніклая незадоўга да таго Яна Кастранкова.

Яна Кастранкова

Паведамляецца, што проста цяпер на месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Дакладныя звесткі пра асобу загінулай атрымаюць пасля правядзення апазнання. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза для высвятлення дакладнай прычыны смерці дзяўчыны. 

Па даных следства, 30 снежня 2025 года 21‑гадовая Яна Кастранкова перастала выходзіць на сувязь і адсутнічала па месцы жыхарства. Сваякі звярнуліся ў міліцыю.

Яна — дачка Юрыя Кастранкова, дырэктара ААТ «Агра-Ляскавічы» (гаспадарка ўваходзіць у структуру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта). Юрыя прызначылі на пасаду летась у лютым 2025 года. Пару месяцаў таму ён даваў справаздачу Лукашэнку, які вырашыў наведаць агракомплекс ва ўзорным аграгарадку ў Петрыкаўскім раёне.

Чытайце таксама:

У цэнтры Мінска таямніча знікла дачка дырэктара буйнога агракомплексу

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну

Каментары да артыкула