БЕЛ Ł РУС

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ

13.01.2026 / 13:25

Nashaniva.com

Выглядае, пераход да цывільнага жыцця ў былога камандуючага ССА праходзіць не без праблем.

У Міністэрстве абароны 12 студзеня ўрачыста правялі ў запас былога кіраўніка Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл генерал-маёра Вадзіма Дзенісенку.

Яму ўручылі ордэн «За службу Радзіме» I ступені. «Такім чынам, Вадзім Дзенісенка стаў першым поўным кавалерам гэтага ордэна ва Узброеных сілах суверэннай Беларусі», — заявілі ў Мінабароны.

Але ўвагу Дзенісенка на мерапрыемстве прыцягнуў не толькі гэтым, але і сваім выглядам.

Гэтым разам генерал зняў агромністую фуражку і паказаў сваю фрызуру.

Выглядае, пераход да цывільнага жыцця праходзіць у галоўнага дэсантніка не без праблем.

Вадзім Дзенісенка 9 студзеня быў звольнены з вайсковай службы ў запас з прычыны ўзросту. Пасаду камандуючага ССА заняў ягоны першы намеснік — Аляксандр Ільюкевіч.

Войскі спецыяльнага прызначэння пад камандаваннем Дзенісенкі бралі ўдзел у задушэнні пратэстаў 2020 года. 11 жніўня ў Брэсце пратэстовец Генадзь Шутаў быў застрэлены капітанам брыгады ССА з Мар'інай Горкі Раманам Гаўрылавым. На судзе, які прызнаў вінаватым Шутава, стала вядома, што генерал Дзенісенка аддаў загад выдаць афіцэрам спецназа баявую зброю і высунуцца ў падмацаванне АМАПу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула