БЕЛ Ł РУС

Беспрацоўным мінчукам будуць даваць субсідыі на арганізацыю ўласнай справы

13.01.2026 / 18:51

Nashaniva.com

Беспрацоўныя жыхары Мінска могуць атрымаць субсідыю на адкрыццё ўласнай справы. Пра гэта ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» расказаў старшыня Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Пятро Шуцько, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Максімальны памер субсідыі складае 5 400 рублёў. Атрымаць яе могуць толькі грамадзяне, зарэгістраваныя ў службе занятасці як беспрацоўныя. Сродкі выдзяляюцца на падставе дамовы і не падлягаюць вяртанню пры выкананні яе ўмоў.

Субсідыя можа быць выкарыстаная на набыццё інструментаў, абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, аплату паслуг і іншыя выдаткі, звязаныя з арганізацыяй уласнага бізнэсу.

Пятро Шуцько адзначыў, што ахвотныя атрымаць субсідыю таксама павінны прайсці навучальныя курсы і прадставіць бізнэс-план. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні занятасці насельніцтва па адрасе: горад Мінск, вуліца Берасцянская, 20.

Чытайце таксама:

У Беларусі будуць гадаваць больш бычкоў на мяса

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме

Змяняецца сістэма дзяржаўнай падтрымкі спорту

Каментары да артыкула