Спорт33

Змяняецца сістэма дзяржаўнай падтрымкі спорту

17 верасня Лукашэнка падпісаў указ «Аб аказанні падтрымкі спартыўным арганізацыям». Дакумент уводзіць новы механізм дзяржаўнай падтрымкі для спартыўных федэрацый і клубаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: НАК Беларусі

Цяпер федэрацыі і клубы змогуць атрымліваць субсідыі з абавязковым мэтавым выкарыстаннем сродкаў:

  • федэрацыі — за кошт рэспубліканскага бюджэту,
  • спартыўныя клубы (як па гульнявых, так і па індывідуальных відах спорту) — за кошт мясцовых бюджэтаў.

Адначасова спыняецца практыка падтрымкі спартыўных арганізацый праз падатковыя льготы для спонсараў (па падатку на нерухомасць, зямельнаму падатку і падатку на прыбытак).

Савет Міністраў будзе рэгуляваць:

  • памер субсідый і агульны аб’ём падтрымкі ад дзяржавы;
  • узровень спонсарскай дапамогі, рэкламы і іншых формаў падтрымкі;
  • заработныя платы кіраўнікоў федэрацый, спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў.

Для клубаў, якія з’яўляюцца бюджэтнымі арганізацыямі, захоўваецца фінансаванне з бюджэту. Пры гэтым указ не абмяжоўвае права арганізацый распараджацца самімі сабой заробленымі сродкамі і спонсарскай дапамогай ад прыватных структур.

Асобна прадугледжана стварэнне агульнакаманднага прызавога фонду для клубаў па гульнявых відах спорту. Парадак і памеры прызавых па выніках сезона будзе вызначаць урад.

Міністэрства спорту атрымае функцыю кантролю за выкарыстаннем сродкаў, якія паступаюць ад дзяржавы, і за выкананнем заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту.

Як адзначаецца, меры, прадугледжаныя ўказам, павінны забяспечыць роўнае і празрыстае размеркаванне дзяржаўнай падтрымкі, а таксама эфектыўны кантроль за яе выкарыстаннем.

Каментары3

  • Першы
    17.09.2025
    Главспарцмэн уже не спарцмэн - не интярэсна.
  • Долой спорт
    17.09.2025
    А зачем нам спорт, да ещё из моих налогов? Я не хочу поддерживать дармоедов. Пусть идут работать на завод, а не мячи гонять и прочее. Да здравствует бесплатная физкультура! Долой спорт? Чиновников от минспорта в тюрьму. От них нам никакой пользы.пусть хоть штаны на зоне шьют.
  • Ёсік
    18.09.2025
    Атрымліваецца, спартоўцы самі будуць аплочваць клубу, каб гуляць за яго. Цікавая практыка, мо гэты лайфхак падхопіць па ўсім сьвеце. Адпрацаваў за кампутарам ці станком, А потым пайшоў гуляць у хакей увечары, перад гэтым заехаў у краму і набыў сабе клюшкі ды шайбу.

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу5

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі расказаў, як расіяне даведаліся пра збор вайскоўцаў у Днепрапятроўскай вобласці. Загінулі 19 чалавек2

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Марына Ментусава назвала свой топ-5 самых сэксуальных беларускіх мужчын26

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу5

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць