БЕЛ Ł РУС

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць

14.01.2026 / 16:59

Nashaniva.com

У снежні 2025 года ва ўзросце 90 гадоў памёр Юрый Зуеў — мастак і скульптар, які з 1980 года жыў і працаваў у Віцебску. Ён быў членам Саюза мастакоў СССР (з 1986 года) і Беларускага саюза мастакоў (з 1987 года), піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Юрый Зуеў

З 1980 па 1986 год Юрый Зуеў быў галоўным архітэктарам Віцебска.

Ягоныя творы можна было пабачыць не толькі на выставах, але і ў гарадской прасторы Віцебска — напрыклад, манументальнае пано на Маскоўскім праспекце.

Сграфіта «Мір таму, хто ўваходзіць» работы Юрыя Зуева на будынку фабрыкі «Віцяблянка» ў Віцебску. Фота: instagram.com/moments_of_monumental

Цяпер у сацыяльных сетках узнікла занепакоенасць наконт захавання яго спадчыны. Карціны, скульптуры і эскізы мастака захоўваліся ў майстэрні, якую, паводле аўтараў публікацый, просяць вызваліць.

Дачка мастака Наталля звяртаецца ў гарадскія структуры ў пошуках месца для захавання работ і тым самым ратавання спадчыны бацькі, аднак пакуль безвынікова.

Чытайце таксама:

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Памёр Антон Ятусевіч

Каментары да артыкула