БЕЛ Ł РУС

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў

15.01.2026 / 21:13

Міра Нікановіч

Кацярына і Раман жывуць у вёсцы, што ў Слуцкім раёне, і разам з бацькамі трымаюць гаспадарку. Нядаўна яны ўразілі сваім салам. «Гэта Вяпрук Одзіна?» — у шоку людзі ад памераў кавалка.

Скрын: prohar_myaso / TikTok 

Каця і Раман разводзяць свіней, курэй і качак. Гатовае мяса яны прадаюць на кірмашы, а таксама дастаўляюць у Слуцк і Салігорск. Апошнія паўтара года яны вядуць тыкток, дзе выкладваюць відэа з каўбасамі, салам і паляндвіцай уласнай вытворчасці. 

Выглядае, што цяпер замоваў у маладзёнаў прыбавіцца, бо апошні іх ролік заляцеў больш чым на 3,5 мільёна праглядаў. На відэа Кацярына трымае велізарны кавалак сала даўжынёй каля метра, адразае ад яго шматы меншага памеру і паказвае тэкстуру сала:

«Вось такі хатні мяккі кавалачак сала. Мякка рэжацца, як масла. Такое сала недзе ў пяць маіх пальцаў».

@prohar_myaso САЛО СОЛЁНОЕ 25 Р|КГ Отправляем европочтой по всей РБ при заказе на сумму 100 рубле и более inst: prohar_myaso #фермеррб #салодомашнее #свинина #сало #солёноесало ♬ оригинальный звук - proharmyaso

Ролік набраў некалькі тысяч каментароў. Не ўсе вераць у тое, што сала такіх памераў сапраўды існуе, і папракаюць дзяўчыну — маўляў, відэа згенераванае штучным інтэлектам. Некаторыя ўпэўненыя, што сала такіх памераў звычайна нясмачнае і па смаку падобнае да мыла, хаця не ўсе з імі згодныя.

Скрын: prohar_myaso / TikTok 

Але ж добрых словаў болей. У фермераў пытаюцца, якой павінна была быць жывёла, каб у выніку атрымаўся такі гіганцкі шмат сала: магчыма, гэта быў мамант ці дыназаўр? Распытваюць, як можна замовіць сала ад случакоў сабе (фермеры адпраўляюць яго поштай). І проста жартуюць:

«Гэта Вяпрук Одзіна? Якога ў Вальхале штодзень падаюць піруючым героям».

«Зніжка будзе на 80 квадратаў?»

«Мяняю на аналагічны па памерах дыван».

Чытайце таксама:

Беларусь — адна з самых халодных краін у свеце

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

Названыя самыя пераацэненыя славутасці Еўропы

Каментары да артыкула