Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі
Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю драматурга Андрэя Курэйчыка пра тое, што яе дзеці цяпер пераехалі да бацькі ў ЗША і ўжо нават пайшлі там у мясцовую школу. Па яе словах, дзеці сапраўды цяпер знаходзяцца ў Амерыцы, але гэта толькі часова.
Святлана, Сяргей, Карней і Агнія Ціханоўскія. Фота з сацсетак Святланы Ціханоўскай
«Не, дзеці не пераехалі ў ЗША, а знаходзяцца там часова. На гэты момант мы вырашаем пытанні з бяспекай і арганізацыяй працы офіса.
Таму мы ў сям'і прынялі рашэнне, што пакуль дзеці будуць знаходзіцца з татам. Ён цяпер вывучае англійскую мову і працягвае сваю актыўнасць у ЗША.
Пры гэтым мой графік афіцыйных візітаў і сустрэч вы ведаеце, а Сяргей не бачыў доўга дзяцей і цяпер можа праводзіць з імі дастаткова часу», — паведаміла Ціханоўская праз свайго дыпламатычнага дарадцу Дзяніса Кучынскага.
Чытайце таксама:
Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША
«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год
Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале