БЕЛ Ł РУС

У Маскве прызямліўся санітарны самалёт, на борце якога можа знаходзіцца Адам Кадыраў. Следам сеў самалёт Рамзана Кадырава

17.01.2026 / 9:10

Nashaniva.com

Санітарны самалёт Ан-148— 100‑ЕМ МНС Расіі, які вылецеў з Грознага пасля паведамленняў пра ДТЗ з удзелам Адама Кадырава, прызямліўся ў маскоўскім аэрапорце Унукава а 01:10 па маскоўскім часе, паведамляюць «Важныя гісторыі».

Адам Кадыраў

Следам за ім у сталіцу прыляцеў Airbus кампаніі «РусДжэт» (RA-73417), звязанай з былым дэпутатам і інвестарам Яўгенам Тугалуковым. Як вынікае з дадзеных уцечанай базы памежнай службы ФСБ, менавіта гэтым бортам Рамзан Кадыраў у апошнія гады рэгулярна лётае ў ААЭ, піша выданне.

Напярэдадні стала вядома, што сын кіраўніка Чачні Адам Кадыраў трапіў у сур’ёзную аўтамабільную аварыю, пасля якой яго шпіталізавалі. Паводле крыніцы «Каўказ.Рэаліі», у момант ДТЗ ён знаходзіўся за рулём.

Дакладнай інфармацыі пра яго стан няма: паводле адной версіі, ён без прытомнасці і знаходзіцца ў цяжкім стане, паводле іншай — прыйшоў у прытомнасць і яго стан не выклікае занепакоенасці ў дактароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула