Мужчына гуляў па Гомелі ў шортах у мінус 18!
Падобна, што і ў Рэчыцу заязджаў, таксама ў шортах.
Скрын відэа: тыкток
У тыктоку апублікавалі відэа, як па Гомелі прагульваецца мужчына ў адной майцы і шортах. На носе — сонечныя акуляры.
Знята відэа было 17 студзеня, на вуліцы тады было 18 градусаў марозу.
Магчыма, яго ж днямі бачылі і ў Рэчыцы — у каментары скідаюць здымкі з падобным мужчынам. Ён таксама ў шортах з такім жа малюнкам і майцы без рукавоў.
Фота: тыкток
«Суровы беларускі мужык», — пішуць у каментах.
Некаторыя разважаюць, ці не прайграў ён спрэчку, што давялося так выйсці на вуліцу.