Беларуса, які кінуў дзіця галавой аб падлогу ў «Шарамеццева», прызналі неадэкватным
31‑гадовага жыхара Новай Гуты Уладзіміра Віцікава, які ў чэрвені мінулага года з усяго размаху кінуў галовой аб падлогу маленькае дзіця ў маскоўскім аэрапорце, прызналі неадэкватным.
Псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што ў момант інцыдэнту мужчына не ўсведамляў сваіх дзеянняў, паведамляе падмаскоўнае ўпраўленне СК Расіі.
Трагедыя здарылася 24 чэрвеня 2025 года. Віцікаў вяртаўся з Каіра, дзе працаваў на будоўлі. У «Шарамеццева» ён схапіў чужога паўтарагадовага хлопчыка, афганца Махамада Афзала, і з усёй сілы шпурнуў яго на падлогу. Дзіця атрымала страшныя траўмы: пераломы чэрапа і пазваночніка.
Перад нападам беларус ужываў гашыш і выпіў тры пляшкі віскі. Да таго ж, Віцікаў даўно знаходзіцца на ўліку ў псіхіятра з дыягназам «шызафрэнія».
«Падчас следства мужчыну праведзена комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, паводле заключэння якой ён не можа ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў», — паведамляе расійскі СК.
Цяпер замест турэмнага тэрміну беларусу пагражае прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай бальніцы.