БЕЛ Ł РУС

Міжнародная федэрацыя хакею працягнула адхіленне зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў

22.01.2026 / 07:56

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя хакея (ІІХФ) пакінула ў сіле адхіленне зборных Расіі і Беларусі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Пра гэта паведаміў журналіст выдання The Athletic Крыс Джонстан, паведамляе «Беларускі хакей».

Фота: ФХБ

21 студзеня адбылося пасяджэнне рады ІІХФ, па выніках якога пазіцыя арганізацыі засталася нязменнай. Расійскія і беларускія каманды па-ранейшаму не дапускаюцца да міжнародных хакейных турніраў «з меркаванняў бяспекі».

«Паводле інфармацыі крыніц, па выніках сённяшняга пасяджэння рады ІІХФ зменаў у санкцыях супраць Расіі і Беларусі няма.

Яны па-ранейшаму не маюць права ўдзельнічаць у міжнародных хакейных спаборніцтвах праз пытанні бяспекі», — напісаў Джонстан у сацыяльнай сетцы X.

Зборныя Беларусі і Расіі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў пад эгідай ІІХФ з лютага 2022 года пасля поўнамаштбанага ўварвання Расіі ва Украіну. Нацыянальная зборная Беларусі, напрыклад, прапусціла чатыры чэмпіянаты свету ў элітным дывізіёне, прапусціць наступны чэмпіянат, што пройдзе ў маі гэтага года, а таксама кваліфікацыйныя турніры да Алімпіяды-2026. Апошні раз Беларусь гуляла на Зімовай Алімпіядзе ў 2010 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула