БЕЛ Ł РУС

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

23.01.2026 / 18:1

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы паведаміў, што падчас нядаўніх пратэсных выступленняў у краіне загінулі 3117 чалавек.

Фота: Getty Images

«Агульная колькасць загінулых — 3117», — напісаў Аракчы ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле яго слоў, сярод іх ёсць як мірныя грамадзяне, так і прадстаўнікі сіл бяспекі. Таксама адзначаецца значная матэрыяльная шкода — нібыта пацярпелі крамы, банкі, жылыя дамы і мячэці.

Раней ананімны іранскі чыноўнік паведамляў агенцтву Reuters, што падчас пратэстаў у Іране загінулі як мінімум 5000 чалавек, у тым ліку каля 500 супрацоўнікаў сіл бяспекі.

Масавыя пратэсты ў Іране пачаліся 28 снежня 2025 года. У пачатку студзеня яны дасягнулі найбольшага маштабу: масавыя выступленні ахапілі амаль усе правінцыі, мільёны людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваннямі звяржэння рэжыму. Найбольш жорсткія сутыкненні адбыліся з 8 па 12 студзеня, калі сілы бяспекі, паводле розных ацэнак, забілі ад некалькіх тысяч да дзясяткаў тысяч чалавек.

Пасля хвалі рэпрэсій актыўнасць пратэстаў значна знізілася: у гарадах з’явіліся ўзброеныя патрулі, а інфармацыя з краіны амаль перастала паступаць. На фоне гэтых падзей ЗША разглядалі магчымасць ваеннага ўдару па Іране, аднак пазней Трамп адмовіўся ад такога кроку, заявіўшы, што атрымаў запэўненні аб спыненні масавых забойстваў.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей

«Ніводнага званка ўнутр». Як выглядае інтэрнэт у Іране і як краіна ўжо тыдзень жыве без яго падчас пратэстаў

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам

Каментары да артыкула