БЕЛ Ł РУС

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення

24.01.2026 / 11:30

Nashaniva.com

Па словах мэра Кіева Віталія Клічко, у выніку расійскай масіраванай атакі ворага сур’ёзна пашкоджана крытычная інфраструктура.

Фота: Ukrinform/NurPhoto via Getty Images

«У сталіцы зноў амаль 6 000 дамоў без ацяплення. Большасць з іх — гэта тыя, якія ўжо двойчы падключылі або спрабавалі падключыць да цепласеткі пасля абстрэлаў 9 і 20 студзеня», — напісаў Клічко.

Па яго словах, таксама ўзніклі праблемы з водазабеспячэннем, пераважна ў левабярэжнай частцы Кіева.

Раніцай у Кіеве было мінус 10.

Чытайце таксама:

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў

«Сёння ў кватэры ўжо цяплей, +5». Як Кіеў зноў жыве без ацяплення пасля расійскай атакі

Каментары да артыкула