Вайна22

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада

У ноч на 24 студзеня, на фоне мірных трохбаковых перамоў у Абу-Дабі, Расія нанесла новы масіраваны ўдар па Кіеве і яго энергетычнай інфраструктуры дронамі і рознымі тыпамі ракет. У сталіцы зноў знікаюць цяпло і вада, паведамляе Бі-бі-сі — Украіна.

Атака на Кіеў пачалася каля другой гадзіны ночы і працягвалася больш за тры гадзіны — да 5‑й раніцы. Расіяне атакавалі шахедамі, а затым паралельна нанеслі ўдары балістычнымі і крылатымі ракетамі наземнага базавання.

Пасля 6‑й раніцы атака шахедамі на Украіну працягнулася, і каля 7‑й гадзіны раніцы Кіеў зноў атакавалі дроны. Паводле даных мэра Віталя Клічко, ужо вядома пра аднаго загінулага ў сталіцы і чатырох параненых. Траіх пацярпелых медыкі шпіталізавалі.

На левым беразе, дзе ў апошнія дні рамонтнікі спрабавалі аднавіць ацяпленне пасля расійскіх удараў, зноў узніклі перабоі з цяпло– і водазабеспячэннем.

Электрычнасці ў Кіеве і без таго практычна няма.

Зараз у Кіеве — мінус 10 градусаў марозу.

У Дзяснянскім раёне адбылося падзенне абломкаў на нежылы будынак. У Дняпроўскім раёне ў выніку падзення абломкаў БПЛА ўзнік пажар у гаражным кааператыве. Таксама гарэў бензавоз на паркоўцы. Акрамя таго, выбіты вокны ў шматкватэрным жылым доме.

У Дарніцкім раёне ў прыватнай медыцынскай установе пашкоджаныя вокны ў будынку.

У Галасееўскім і Саламянскім раёнах таксама зафіксаваныя разбурэнні. Журналіст Ян Дабраносаў апублікаваў фота пашкоджанняў кандытарскай фабрыкі Roshen.

З-за пашкоджанняў метро цягнікі зялёнай лініі часова не курсуюць паміж правым і левым берагамі.

Адначасова адбыўся ўдар шахедаў па Харкаве, дзе параненыя 14 чалавек.

Каментары2

  • Мярзота
    24.01.2026
    Нет в этом Мире помойки хуже,чем российская федерация. Нет и не будет.
  • Барадзед
    24.01.2026
    Разрушить ракетные заводы рашистов!

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць