БЕЛ Ł РУС

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом

31.01.2026 / 20:27

Nashaniva.com

Нікол Пашынян і яго музычны гурт «Варчабэнд», пра стварэнне якога паведамлялася раней, выступілі ў Ерэване ўвечары 30 студзеня.

Скрыншот з відэа

Назва калектыву складаецца з першых двух складоў слова «прэм’ер» на армянскай мове і, уласна, слова «бэнд». Сам прэм’ер граў на ўдарных.

На канцэрце было каля 500 чалавек. Каб трапіць на мерапрыемства, трэба было прайсці анлайн-рэгістрацыю.

У апісанні вечарыны было напісана «Мы граем, вы танцуеце», а на афішы быў намаляваны Пашынян за барабанамі.

Чытайце таксама:

Пашынян стварае музычны гурт

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

Ціханоўская сустрэлася з Пашынянам у Парыжы

Каментары да артыкула