Першы выступ адбудзецца 30 студзеня ў Ерэване.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян стварае музычны гурт.
Пашынян апублікаваў у сацсетках лагатып і назву гурта — «Варчабэнд». Назва складаецца з першых двух складоў слова «прэм’ер» на армянскай мове і слова «бэнд».

16 студзеня Пашынян паведаміў, што першы выступ калектыву адбудзецца 30 студзеня ў Ерэване, піша «Суспільне». Месца правядзення канцэрту ён паабяцаў абвясціць дадаткова. Трапіць на падзею можна будзе пасля папярэдняй рэгістрацыі.
«Запрашаю на танцпляцоўку. Мы граем — вы танцуеце», — напісаў Пашынян.
У жніўні 2025 года газета «Грапарак» пісала, што Нікол Пашынян і яго жонка Ганна Акапян пачалі асвойваць музычныя інструменты, у прыватнасці ігру на гітары і ўдарных. Пазней прэм’ер-міністр неаднаразова публікаваў відэа, на якіх грае на ўдарных.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары
-Стоіт мне цібя увідзець-ооооо! Как я шчаслів! )
Пашяняну трэба дадаць у сэцінг 2ю бассбочку, будзе весялей.)