Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства
Ураджэнка Украіны спявачка Ёлка (Лізавета Іванціў) у 2024 годзе атрымала расійскае грамадзянства. Пра гэта паведамляюць расійскія інфармагенцтвы ТАСС і «РИА Новости», піша РБК.
Ёлка (Лізавета Іванціў). Фота: «РИА Новости»
Як паведамляецца, Лізавета Іванціў паведаміла адпаведным органам аб атрыманні грамадзянства Расіі ў 2024 годзе, калі яшчэ насіла прозвішча па мужу — Астахава.
43‑гадовая Лізавета Іванціў нарадзілася ў Ужгарадзе Закарпацкай вобласці.
У канцы студзеня стала вядома, што артыстка выйшла замуж за музыку з Адэсы Раждзена Анусі. Для ўступлення ў шлюб у чалавека павінен быць сапраўдны пашпарт.
Як паведаміў тэлеграм-канал Mash, тэрмін дзеяння ўкраінскага пашпарта ў спявачкі скончыўся, а атрымаць новы дакумент яна не змагла з-за вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
Пераможцам шоу «Фактар.by» стаў жыхар расійскага Новага Урэнгоя
Nevika спявае на беларускай мове, але часам яе песні збіраюць больш праслухоўванняў у Расіі
Ларыса Доліна так і не вызваліла кватэру, а чыліць з роднымі ў Эміратах
У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»
Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына