Свет11

Ларыса Доліна так і не вызваліла кватэру, а чыліць з роднымі ў Эміратах

Спявачку будуць высяляць з кватэры з удзелам судовых прыставаў.

Адвакат Паліны Лур’е Святлана Свірыдзенка паведаміла, што артыстка так і не перадала ім ключы, хоць усе тэрміны ўжо мінулі. Таму яны напісалі заяву і перадалі справу судовым прыставам, піша Mash.

Прадстаўнік спявачкі заявіў, што Ларыса Аляксандраўна з’ехала адпачываць да 20 студзеня і ўсе пытанні будуць вырашацца пасля.

Пра тое, што зараз яна адпачывае ў Абу-Дабі разам з дачкой і ўнучкай, пакупнікі даведаліся з сацыяльных сетак і былі надзвычай здзіўлены.

Летам 2024 года Доліна пад уплывам махляроў прадала сваю кватэру і перадала ім атрыманыя за яе 112 млн расійскіх рублёў (тады каля 1 млн даляраў). Аднак затым спявачка дамаглася прызнання здзелкі фіктыўнай, і суд канфіскаваў кватэру ў пакупніцы Паліны Лур'е і вярнуў яе артыстцы.

Пасля гэтага спявачка сутыкнулася з грамадскім асуджэннем, а выпадкі, калі прадавец спрабуе аспрэчыць здзелку, заяўляючы, што стаў ахвярай махляроў, пачалі называць «эфектам Долінай».

16 снежня 2025 года Вярхоўны суд Расіі прыняў рашэнне на карысць пакупніцы кватэры Паліны Лур'е і пастанавіў разгледзець пытанне аб высяленні спявачкі.

Раней адвакат Лур'е Святлана Свірыдзенка расказала, што Доліна папрасіла дазволіць ёй застацца ў кватэры да 1 сакавіка наступнага года, але яе кліентка адмовіла.

Суд абавязаў яе выселіцца да 13 студзеня. 

Каментары1

  • Спадар
    12.01.2026
    Не надакучыла пісаць аб гэтай ватніцы???!!!

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон3

Рэгбістку Марыю Шакура, якая была капітанам зборнай Беларусі, асудзілі па палітычнай крыміналцы6

У суседніх краінах падаражэў бензін. Ці будзе падаражанне ў Беларусі?1

Уладзімір Макей заўсёды браў на працу ссабойкі і казаў, што ў доме павінна пахнуць свежапрыгатаванай ежай9

Латыш пражыў 15 гадоў у Англіі і раптам пераехаў у глухую беларускую вёску. Цяпер трымае гусей і бажыцца, што шчаслівы21

Затрыманыя ў Будапешце інкасатарскія машыны ўкраінскага Ашчадбанка знаходзяцца на тэрыторыі Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі4

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей21

«Страйк пакупнікоў». Чалы спрагназаваў зніжэнне цэнаў на кватэры6

Будаўніцтва трэцяй чаргі Зялёналужскай лініі метро: што ўжо зроблена і што яшчэ наперадзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі11

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць