БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Докшыцкім раёне загінулі тры чалавекі

1.02.2026 / 09:36

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася сёння ўначы ў вёсцы Казлы Докшыцкага раёна. Гаспадар дома даў прытулак аднавяскоўцам, у якіх скончыліся дровы, але гэта скончылася смерцю для ўсіх траіх.

Пажар успыхнуў у прыватным доме сёння ўначы. Калі ратавальнікі патушылі агонь, пад абломкамі знайшлі целы трох чалавек. Паводле папярэдніх звестак, гэта сам гаспадар і яго госці — мужчына і жанчына.

Па словах суседзей, уладальнік дома прытуліў у сябе дваіх чалавек, у якіх скончыліся дровы. Са студзеня яны жылі ў адным доме. Раней у гэтым доме ўжо былі ўзгаранні праз непатушаную цыгарэту, паведамляе прэс-служба МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула