БЕЛ Ł РУС

Даўгаўпілская бальніца ў Латвіі звольніла 49 супрацоўнікаў з грамадзянствам Беларусі і Расіі

3.02.2026 / 13:14

Nashaniva.com

Сярод звольненых быў сярэдні і малодшы медыцынскі персанал — 29 работнікаў, з іх 11 пенсійнага ўзросту.

Бальніца ў Даўгаўпілсе, фота Google.maps

Спыненне працоўных адносін з расіянамі і беларусамі ў бальніцы патлумачылі патрабаваннямі закона аб нацыянальнай бяспецы, які забараняе грамадзянам Расіі і Беларусі валодаць і кіраваць аб’ектамі крытычнай інфраструктуры, займаць пасады ў структурах кіравання такіх аб’ектаў, а таксама працаўладкоўвацца або аказваць паслугі на іх, піша «Настоящее время» са спасылкай на LETA.

Сярод звольненых быў сярэдні і малодшы медыцынскі персанал — 29 работнікаў, з іх 11 пенсійнага ўзросту. Астатнія 20 — супрацоўнікі гаспадарчай службы. У дачыненні яшчэ да сямі медыкаў бальніцы праводзіцца паўторная праверка, запыт накіраваны ў Службу дзяржаўнай бяспекі Латвіі.

У Міністэрстве аховы здароўя Латвіі на пытанне пра тое, ці могуць і ў іншых бальніцах адбыцца аналагічныя звальненні, паведамілі, што «патрабаванні закона аднолькавыя для ўсіх».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула