БЕЛ Ł РУС

ЗША заклікалі сваіх грамадзян неадкладна пакінуць Іран

6.02.2026 / 07:46

Nashaniva.com

Прэс-служба пасольства ЗША ў Іране папярэдзіла, што неабходна разгледзець магчымасць выезду з краіны па сушы праз Арменію або Турцыю.

Фота: Walter Bibikov / Getty Images

«Распрацуйце план выезду з Ірана, які не будзе залежаць ад дапамогі ўрада ЗША», — гаворыцца ў паведамленні.

Акрамя таго, пасольства папярэдзіла, што грамадзянам ЗША варта чакаць збояў у працы інтэрнэту на тэрыторыі Ірана. Амерыканцы ў Іране падвяргаюцца высокай рызыцы затрымання, а дэманстрацыя амерыканскага пашпарта або сувязяў з ЗША сама па сабе можа стаць падставай для арышту, падкрэсліла дыпламатычнае прадстаўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула