БЕЛ Ł РУС

80 тысяч жыхароў Белгарада засталіся без ацяплення пасля ўдару па ЦЭЦ

8.02.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Вайна, развязаная Крамлём, усё мацней адбіваецца на расійскім памежжы.

Белгарад без святла. Фота: «Пепел»

Крытычная сітуацыя склалася ў расійскім памежжы пасля начных абстрэлаў і маштабных аварый на камунальных сетках. У Белгарадзе каля 80 тысяч чалавек застаюцца без цеплазабеспячэння ў лютаўскія маразы. Губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што акрамя праблем з ацяпленнем, каля трох тысяч гараджан пазбаўлены газу, а яшчэ тысяча жыхароў знаходзіцца без электрычнасці.

Калапс пачаўся пасля ракетнага ўдару, мэтай якога стала ЦЭЦ «Луч». Гэта выклікала блэкаўт, які перарос у сістэмную аварыю: пры спробах падключыць сеткі пачаліся шматлікія разрывы труб і паўторныя кароткія замыканні.

Нягледзячы на заявы ўладаў пра «гераічныя намаганні» энергетыкаў, ацяпленне ў дамы так і не вярнулася. Каб выратаваць людзей ад пераахаладжэння, у горадзе разгарнулі пункты абагрэву, у тым ліку ў будынках урада, філармоніі і мясцовай адміністрацыі.

Адначасова з гэтым пад удар трапіла і Бранская вобласць. Паводле заявы губернатара Аляксандра Багамаза, рэгіён быў атакаваны ракетамі «Няптун» і HIMARS. У выніку абстрэлу ў сямі населеных пунктах вобласці цалкам знікла святло, паведамляецца таксама пра двух пацярпелых мірных жыхароў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула