БЕЛ Ł РУС

Мужчына прымушаў партнёрку выпіць з ім — яна яго зарэзала

8.02.2026 / 15:17

Nashaniva.com

Суд вынес прысуд 38‑гадовай гамяльчанцы, якая падчас канфлікту смяротна параніла свайго грамадзянскага мужа. Трагедыя здарылася ў кастрычніку мінулага года пасля сумеснага застолля.

Як піша выданне «Белка», канфлікт пачаўся пасля таго, як пара праводзіла сяброўку, якая ад'язджала ў Ізраіль. Госцю правялі, і гаспадыня пачала мыць посуд. Сужыцель працягнуў выпіваць, настойваючы, каб жанчына выпіла з ім. Але яна адмовілася, тады ў ход пайшлі абразы.

Урэшце, жанчына схапіла кухонны нож і некалькі разоў ударыла ім сужыцеля. Хуткую дапамогу выклікаў сусед, які прыйшоў на гукі сваркі.

У гэты час паранены мужчына самастойна дабраўся да канапы і лёг, накрыўшыся пледам. Калі прыехала хуткая, ён спачатку адмаўляўся ад шпіталізацыі. Але потым усё ж такі паехаў у бальніцу. Выратаваць яго медыкам не ўдалося.

«Фігурантка справы нанесла сужыцелю колата-рэзаную рану ў брушную поласць, рэзаныя раны ў шчаку і грудную клетку. Паводле заключэння эксперта-псіхолага, у стане афекту яна не знаходзілася і была здольная ў поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў. За гэтае злачынства жанчына асуджаная да 9 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму», — распавялі выданню ў пракуратуры Гомеля. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула