БЕЛ Ł РУС

«Сіэтл Сіхокс» выйграў Супербоўл-2026

9.02.2026 / 08:16

Nashaniva.com

У Санта-Клары (Каліфорнія) 8 лютага адбыўся фінал Супербоўла-2026 — галоўнай спартыўнай падзеі года ў амерыканскім футболе.

Фота: Kathryn Riley/Getty Images 

У матчы за чэмпіёнскі тытул Нацыянальнай футбольнай лігі сустрэліся «Сіэтл Сіхокс» і «Нью-Інгленд Пэтрыётс». Гульня завяршылася разгромнай перамогай «Сіэтла» з лікам 29:13.

«Сіхокс» дамінавалі на працягу ўсяго матчу, выйграўшы ўсе чатыры чвэрці — 3:0, 6:0, 3:0 і 17:13.

Каманда ўпэўнена кантралявала ход сустрэчы і не дазволіла саперніку навязаць барацьбу.

Самым каштоўным гульцом матчу быў прызнаны гулец «Ястрабаў» Кенэт Уокер, які набраў 135 ярдаў на вынасах.

Перад пачаткам сезона «Сіхокс» не ўваходзілі ў лік прэтэндэнтаў на тытул, а год таму каманда са штата Вашынгтон не трапіла ў плэй-оф.

Супербоўл з'яўляецца галоўнай спартыўнай падзеяй года ў ЗША, а эфір з’яўляецца самай дарагой пляцоўкай для рэкламы: за 30 секунд экраннага часу кампаніі плацяць ад $8 да 10 млн, а ўвесь рэкламны інвентар распрадаецца за паўгода да самага мерапрыемства.

Хэадлайнерам Super Bowl стаў пуэртарыканскі рэпер Bad Bunny, які ўжо ў мінулую нядзелю выйграў «Грэмі». Перад матчам амерыканскі гімн выканаў Чарлі Пут.

Чытайце таксама:

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць

Каментары да артыкула