Свет

Прэзентаваны ролік з Эмай Стоўн да «Супербоўла». Лаўрэатка «Оскара» ў ім псіхуе і ламае ноўтбукі

Рэжысёр Ёргас Ланцімас прэзентаваў рэкламны ролік да «Супербоўла 2026», у якім зняў сваю музу Эму Стоўн.

Паводле сюжэту, Эма Стоўн жыве ў вялікім замку пасярод мора і марна спрабуе зарэгістраваць інтэрнэт-сайт з даменным імем, аналагічным свайму імені і прозвішчы. Усе спробы марныя, і Эма разбівае ноўтбукі.

Эма пастаянна псіхуе, злуецца, ноўтбукі няўхільна ламаюцца і знішчаюцца.

Рэкламу замовіла амерыканская кампанія па стварэнні інтэрнэт-сайтаў Squarespace. Ролік зняты ў чорна-белых колерах.

Фінал па амерыканскім футболе (Super bowl 2026) пройдзе ў гэту нядзелю ў Санта-Клары ў Каліфорніі, калі ў Беларусі будзе глыбокая ноч. У фінальным паядынку згуляюць «Нью-Інглэнд Пэтрыётс» і «Сіэтл Сіхокс».

Трансляцыя можа стаць самай папулярнай тэлетрансляцыяй у гісторыі: канал NBC чакае аўдыторыю памерам у 130 млн гледачоў.

Традыцыйна эфір Super Bowl з’яўляецца самай дарагой пляцоўкай для рэкламы: за 30 секунд экраннага часу кампаніі плацяць ад $8 да 10 млн, а ўвесь рэкламны інвентар распрадаецца за паўгода да самага мерапрыемства.

Хэадлайнерам Super Bowl стане пуэртарыканскі рэпер Bad Bunny, які ўжо ў мінулую нядзелю выйграў «Грэмі». Перад матчам амерыканскі гімн выканае Чарлі Пут.

Чакаецца рэклама ад Pepsico, якую зняў новазеладзец Тайка Вайціці. Паводле сюжэту белы мядзведзь будзе тэсціць кока-колу і пэпсі.

Будзе рэклама сэрвісу дастаўкі ежы Uber Eats з акцёрам Мэцью Макконахі. Лэдзі Гага будзе рэкламаваць нерухомасць ад Rocket, а актрыса Эль Фанінг — маянэз. 

Будуць таксама прарэкламаваныя чыпсы Lays (акцёр, дакладней, яго рука трымаецца ў таямніцы). Pringles прарэкламуе Сабрына Карпентэр.

Што да Ланцімаса і Стоўн, то фільм «Бугонія» намінаваны на «Оскар», а Эма намінавана таксама як найлепшая актрыса. «Бугонія» таксама намінавана за найлепшы адаптаваны сцэнар і найлепшую музыку. Уручэнне прэмій пройдзе 15 сакавіка.

Эма Стоўн атрымлівала «Оскар» за «Ла-ла-лэнд» і «Бедных-няшчасных».

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць