Стаў вядомы прысуд былому кіраўніку Рэчыцы
10 гадоў былы кіраўнік даваў указанні спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў Рэчыцкага раёна хаваць падзеж жывёлы. У сувязі з чым 20 работнікаў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе пракуратура Гомеля.
Экс-старшыні Рэчыцкага райвыканкама інкрымінавана перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, гаворыцца ў заяве гомельскай пракуратуры. Яго імя не называецца, але відавочна, што гаворка ідзе пра Віталя Панчанку.
На працягу 10 гадоў былы кіраўнік даваў незаконныя ўказанні спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў Рэчыцкага раёна, а таксама свайму намесніку хаваць падзеж жывёлы. У сувязі з чым 20 работнікаў былі прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
Экс-старшыні Рэчыцы прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 7 гадоў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму, са штрафам на суму 700 базавых адзінак (31 500 рублёў), з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, тэрмінам на 5 гадоў, паведамляе пракуратура.
Пра затрыманне Віталя Панчанкі летась паведамляў «Флагшток».
У 2022 годзе Панчанка ўжо быў у СІЗА, але тады яму ўдалося пазбегнуць пакарання — ён нават апынуўся на пасадзе ідэолага «Беларуснафты».