Беларусь — другі ў свеце імпарцёр расійскага марожанага
Беларусь заняла другое месца сярод найбуйнейшых пакупнікоў расійскага марожанага ў 2025 годзе. Паводле папярэдніх ацэнак расійскага «Аграэкспарту», у нашу краіну было пастаўлена больш за 4,5 тысяч тон прадукцыі.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Усяго ў 2025 годзе Расія паставіла ў іншыя краіны каля 17 тысяч тон марожанага на суму парадку 74 мільёны даляраў. У параўнанні з 2024 годам пастаўкі выраслі на 11% у натуральным выражэнні і на 26% у грашовым.
Найбуйнейшым імпарцёрам расійскага марожанага стаў Казахстан — каля 6 тысяч тон. На трэцім месцы знаходзіцца Манголія з аб’ёмам каля 2 тысяч тон. Далей ідуць Узбекістан — больш за 1 тысяч тон і самаабвешчаная Абхазія — больш за 800 тон.
Чытайце таксама:
Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла
У Беларусі амаль перасталі купляць расійскія машыны
Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак