У студзені 2026 года продажы новых легкавых аўтамабіляў у Беларусі істотна скараціліся. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі аўтамабілістаў, за месяц у аўтасалонах было прададзена толькі 3 508 машын 15 самых папулярных марак, што амаль на 40% менш, чым у студзені мінулага года.

Зніжэнне продажаў закранула амаль усе брэнды, за выключэннем Belgee і Geely. На гэтыя маркі прыпала больш за палову рынку — 52,8%. Для аўтамабіляў, якія збіраюцца пад Барысавам, гэта істотны рост, бо яшчэ год таму іх доля складала каля 27%.
Адначасова беларусы прыкметна радзей купляюць легкавікі, вырабленыя або ўвезеныя з Расіі.
Імпарт аўтамабіляў з суседняй краіны ў студзені ўпаў у чатыры разы ў параўнанні з мінулым годам, а іх доля на рынку скарацілася з 38% да 15%. Асабліва рэзка знізіліся продажы машын Lada — у 3,6 раза.
Фактычна спыніліся і продажы кітайскіх марак, якія выпускаюцца на расійскіх заводах.
Менш сталі купляць і новыя аўто з краін па-за межамі Еўразійскага эканамічнага саюза: іх доля зменшылася з 35% да 27%.
Разам з тым у БАА адзначаюць, што беларусы не адмаўляюцца ад пакупкі аўтамабіляў увогуле. Многія, імкнучыся ашчадзіць на дарагім гарантыйным абслугоўванні і маючы скепсіс адносна якасці новых мадэляў, аддаюць перавагу машынам, прывезеным з Еўропы або ЗША, а таксама купляюць аўто на другасным рынку ўнутры краіны.
Імпарт новых легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі працягвае расці: у студзені 2026 года на яго прыпала 56% усіх увезеных у Беларусь новых аўто.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары