БЕЛ Ł РУС

Уласнік дома здагадаўся пра крадзеж, пабачыўшы перастаўленыя тэпці

12.02.2026 / 14:25

Nashaniva.com

У канцы лістапада мінулага года ў Нараўлянскі РАУС паступіла паведамленне аб крадзяжы маёмасці ў аграгарадку Кіраў.

Уласнікі змянілі месца жыхарства і каля двух месяцаў не з'яўляліся па ранейшым адрасе.

Калі прыехалі праверыць свой дом, акрамя недахопу некаторых рэчаў, звярнулі ўвагу на абутак, які знаходзіўся не на месцы

З месца злачынства былі ўзятыя трыкатажныя пальчаткі, сляды абутку, сляды рук і недакурак.

З тэпцяў, якія належалі кіраўніку сямейства, узялі пахавыя сляды.

Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага жыхара. Злодзей (у мінулым мужчына быў неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў) сваю віну адмаўляў. Але экспертыза паказала адваротнае.

Эксперты ўстанавілі супадзенне пахавага следу з месца здарэння з пахавым следам падазраванага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула