БЕЛ Ł РУС

Следам за цяплічнымі агуркамі павялічаць вытворчасць і памідораў

13.02.2026 / 18:34

Nashaniva.com

У Беларусі плануюць істотна павялічыць вытворчасць цяплічных памідораў, паведамілі ў прэс-службе ўрада. Раней падтрымка цяплічнай галіны дапамагла цалкам забяспечыць патрэбы краіны ў агурках у міжсезонне праз уласных вытворцаў. Цяпер асноўны акцэнт вырашылі зрабіць на памідоры.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

У міжсезонне 2025/2026 гадоў плануецца амаль удвая павялічыць выпуск айчынных памідораў — да 71%.

Акрамя таго, збіраюцца пашырыць асартымент перцаў, баклажанаў, ягад і зяленіва. Для вытворцаў, як сцвярджаецца, ужо вырашаны шэраг фінансавых і арганізацыйных пытанняў.

На прадпрыемстве «ДарОрс» запусцілі лінію для вытворчасці зяленіва на плошчы 1,4 га, што дазволіць удвая павялічыць выпуск зяленіва і салаты. Пастаўкі свежага зяленіва ў крамы прымальным коштам абяцаюць пачаць з 20 лютага.

Чытайце таксама:

У Расіі знішчылі каля 150 кілаграмаў насення, увезенага з Беларусі

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры

Урад назваў год, калі Беларусь цалкам забяспечыць сябе «зімовымі» памідорамі

Каментары да артыкула