БЕЛ Ł РУС

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў

17.02.2026 / 20:26

Nashaniva.com

У Клецку 25‑гадовы мужчына напаў на 58‑гадовага мясцовага жыхара проста на дарозе, бо той ехаў занадта павольна, піша «Мінская праўда».

Фота ілюстрацыйнае

Інцыдэнт адбыўся 7 лютага ўвечары: пажылы слесар вяртаўся дадому, рухаючыся па дарозе на машыне вельмі спакойна. Гэта абурыла маладога кіроўцу, які дагнаў мужчыну і двойчы ўдарыў яго па галаве.

У дачыненні да маладога чалавека завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 339 КК РБ (хуліганства), аднак яго пакуль не затрымлівалі і меру стрымання не абралі. Раней хлопец судзімы не быў. 

Чытайце таксама:

У Гродне хлопец разбіў драўляную саву, якая на яго «не так паглядзела»

Жыхар Гродна на працягу пяці месяцаў псаваў клеем чужыя аўтамабілі

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка

Хуліганы пабіліся ў Мінску з пасажырамі тралейбуса

Каментары да артыкула