БЕЛ Ł РУС

У Чыжоўцы адбылася аварыя вадаправода з затапленнем

19.02.2026 / 19:30

Nashaniva.com

У Мінску ў раёне Чыжоўкі 19 лютага адбылася аварыя на вадаправодзе, паведамляе «Мінскводаканал».

Прарыў трубы здарыўся на вуліцы Ташкенцкай, каля дома №22, корпус 4. У выніку падтапіла двары і праезды паблізу жылых дамоў.

Паведамляецца, што аператыўныя брыгады прадпрыемства ўжо працуюць над ліквідацыяй пашкоджання і мінімізацыяй наступстваў.

Днямі Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду заняцца мадэрнізацыяй цеплавых і электрасетак, каб падобныя аварыі не паўтараліся і не стваралі праблем у маразы.

Чытайце таксама:

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»

«Абураюцца толькі беларусы». Большая частка 100‑тысячнага польскага горада ў маразы засталася без ацяплення

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?

Каментары да артыкула