Грамадства22

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў

«Як павінны стужачкі ад ледзяшоў зберагчы?» — не разумеюць каментатары.

У тыктоку з’явілася відэа, якое паказала незвычайнае рашэнне праблемы ледзяшоў уздоўж вуліц Кісялёва, 3 і Кісялёва, 5. Наўрад ці вы такое бачылі. Камунальнікі павесілі папераджальныя стужкі над галовамі мінакоў.

@usereva_koroleva #Минск #Минск #беларусь ♬ оригинальный звук - ЕВА-КОРОЛЕВА

«Вось нашы камунальнікі вельмі кемлівыя мінскія. Вось яны панавешвалі ўздоўж гэтых дамоў вось такіх чырвоных стужак. Дарожку яны не расчысцілі, ніводнага няма на працоўным месцы. Ледзяшы ніхто не збівае ні з дахаў, ні з балконаў. Сцежак ніякіх збоку не пракладзена. І вось людзі сабе ідуць, дзеці са школы… Вось проста пад ледзяшамі. Хто будзе вінаваты? Пытанне. Калі штосьці здарыцца…» — пракаментаваў аўтар відэа.

Відэа выклікала абмеркаванне ў сацыяльных сетках. Каментатары іранічна называюць такія меры «святочнымі гірляндамі», не разумеючы практычны сэнс такой агароджы.

Каментары2

  • %
    17.02.2026
    Між іншым - гэта стужка не патрыятычная нейкая - чырвона/белая. Азверонак, трэбы разабрацца з гэтым. Усе стужкі павінны быць чырвона/зяленыя, які праглядаецца на відэа
  • Ёсік
    17.02.2026
    Калі чакаць ад аўтара відэа пакаяньня, як ад таго не разабраўшагася майстра ў лукашэнкаўскім наўтбуку?

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць