БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Венгрыі назваў умову, пры якой краіна падтрымае выдачу Украіне 90 млрд еўра

21.02.2026 / 10:53

Nashaniva.com

Венгрыя падтрымае выдзяленне Украіне крэдыту Еўрасаюза сумай €90 млрд, калі будзе адноўлены транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба», паведаміў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта.

Петар Сіярта. Фота: БелТА

«Мы блакуем крэдыт ЕС для Украіны на 90 мільярдаў еўра да таго часу, пакуль не адновіцца транзіт нафты ў Венгрыю па нафтаправодзе «Дружба»», — гаворыцца ў паведамленні ў Х

Ён лічыць, што Украіна шантажуе Венгрыю, «перашкаджаючы транзіту нафты ў каардынацыі з Бруселем і венгерскай апазіцыяй».

Паводле яго слоў, такім чынам Кіеў спрабуе выклікаць перабоі ў пастаўках у Венгрыю і павысіць цану паліва перад выбарамі.

Чытайце таксама:

Венгрыя заблакавала выдзяленне Украіне 90 мільярдаў крэдыту ЕС

Каментары да артыкула