Свет66

Венгрыя заблакавала выдзяленне Украіне 90 мільярдаў крэдыту ЕС

Выданне Financial Times паведамляе, што Венгрыя заблакавала рашэнне аб выдзяленні Еўрасаюзам Украіне крэдыту ў памеры 90 мільярдаў еўра.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан. Фота: AP

Паводле інфармацыі газеты са спасылкай на крыніцы, 20 лютага пасол Венгрыі пры ЕС заявіў, што Будапешт выступае супраць выпуску Еўрапейскім Саюзам даўгавых абавязацельстваў, гарантаваных бюджэтам ЕС, для фінансавання крэдыту Украіне. Для прыняцця такога рашэння неабходная аднагалосная падтрымка ўсіх 27 краін — членаў ЕС.

Лідары дзяржаў Еўрасаюза ўзгаднілі выдзяленне крэдыту яшчэ ў снежні, каб дапамагчы Украіне, якая ў красавіку можа сутыкнуцца з дэфіцытам бюджэту. Разам з тым Венгрыя, Славакія і Чэхія пагаджаліся на падтрымку толькі пры ўмове, што яны не будуць несці фінансавую адказнасць за пагашэнне пазыкі.

Як адзначае выданне, Еўракамісіі неабходна атрымаць падтрымку ўсіх краін ЕС, каб выкарыстаць бюджэт саюза для выдачы гэтага крэдыту.

Як адзначае Financial Times, пазіцыя Будапешта агучаная напярэдадні парламенцкіх выбараў у Венгрыі, якія прызначаныя на 12 красавіка. Сацыялагічныя апытанні паказваюць, што апазіцыйная партыя «Ціса» на чале з Петэрам Мадзярам апярэджвае «Фідэс», партыю дзейнага прэм’ер-міністра Віктара Орбана, прыкладна на 10 працэнтных пунктаў.

Каментары6

  • Карціна маслам!
    20.02.2026
    Правая партыя, не левакі, ва ўсёй сваёй красе.
    Правыя ўсяго свету яднайцеся?
    Тут карціна маслам:
    https://www.dw.com/ru/partia-fides/t-36200599
  • Масло масленное
    21.02.2026
    Карціна маслам! , так и партия "Тиса" - правые!)
  • Масла на карціне
    21.02.2026
    Карціна маслам! , вам, левакам, пц.

Цяпер чытаюць

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання8

У Познані гінеколаг выдаліў 24‑гадовай беларусцы матку і яечнікі без яе згоды. Яму пагражае да 20 гадоў турмы33

У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране9

Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй29

ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту21

Навукоўцы ствараюць бактэрыі, здольныя з'ядаць ракавыя пухліны знутры

Трамп абвясціў, што пагадзіўся на пачатак перамоваў з Іранам4

Нетаньяху абвясціў аб эскалацыі аперацыі ў Іране, каб «сцерці тэрарыстычны рэжым з зямлі»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу4

Што посцяць беларускія селебрыціс, якія апынуліся пад бомбамі і дронамі ў краінах Бліжняга Усходу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць