БЕЛ Ł РУС

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

21.02.2026 / 21:07

Nashaniva.com

У доме №14 на мінскай вуліцы Кедышкі з 16 лютага ў трэцім пад’ездзе пад лесвіцай цячэ гарачая вада — там адбыўся прарыў трубы. Пра гэта паведамілі жыхары дома, якія звярнуліся ў рэдакцыю агенцтва «Мінск-Навіны».

Скрыншот з відэа

Мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што неаднаразова пакідалі заяўкі ў службу «115», аднак рамонт ім так і не быў зроблены. Спачатку ім абяцалі ліквідаваць аварыю ў аўторак, потым у сераду, але сітуацыя не змянілася і дагэтуль. Па словах людзей, вада працягвае цячы, а з люка ідзе пара.

Жыхары таксама звярталіся ў ЖКГ Першамайскага раёна Мінска і па іх просьбе дасылалі відэа з месца прарыву. Ім абяцалі ўзяць сітуацыю на кантроль і як мага хутчэй заварыць трубу, аднак, па словах заяўнікаў, і тут рэальных дзеянняў за гэтым не пайшло.

Чытайце таксама:

У гістарычным доме ў цэнтры Мінска залівае кватэры: «За суткі вынес 30 вёдраў вады»

У Заслаўі тратуары ператварыліся ў коўзанку. Камунальнікі разводзяць рукамі

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?

Каментары да артыкула