БЕЛ Ł РУС

Нягледзячы на пагрозы ЗША, да Кубы рухаецца судна з расійскім дызелем

21.02.2026 / 22:00

Nashaniva.com

У канцы студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон увядзе мыты супраць любой краіны, якая будзе пастаўляць нафтапрадукты на Кубу. Гэта краіна сутыкнулася з вострым дэфіцытам паліва пасля спынення паставак сыравіны з Венесуэлы. Аднак 21 лютага стала вядома, што да берагоў Кубы накіроўваецца танкер Sea Horse, які, паводле звестак аналітычнай кампаніі Kpler, можа перавозіць каля 200 тысяч бараляў расійскага дызельнага паліва, піша Bloomberg.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vesselfinder.com

Чакаецца, што гэта судна прыбудзе на Кубу ў пачатку сакавіка. Паведамляецца, што паліва на яго было загружана праз перагрузку з іншага карабля каля ўзбярэжжа Кіпра.

Пакуль невядома, ці зможа танкер дасягнуць порта прызначэння, улічваючы тое, што ЗША раней затрымалі як мінімум дзевяць суднаў, падазраваных у парушэнні санкцый, звязаных з пастаўкамі нафты.

Апошнюю партыю нафты Куба атрымала 9 студзеня з Мексікі. Пасля спынення венесуэльскіх паставак сітуацыя з палівам на востраве стала крытычнай: узніклі праблемы з вытворчасцю электраэнергіі, транспартам і нават з забеспячэннем палівам авіякампаній. Паводле спадарожнікавых здымкаў, узровень начнога асвятлення на востраве знізіўся прыкладна на палову.

У Крамлі сітуацыю назвалі складанай. Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што санкцыйны ціск ЗША стварае сур’ёзныя цяжкасці для Кубы. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў падкрэсліваў гатоўнасць Масквы аказваць Гаване палітычную і матэрыяльную падтрымку.

Раней расійскае пасольства ў Гаване паведамляла пра падрыхтоўку новых паставак нафты і нафтапрадуктаў, якія плануецца накіраваць у якасці гуманітарнай дапамогі.

Чытайце таксама:

Куба даўно не жыла добра. Пры гэтым яе эканамічная мадэль і дэмаграфічнае падзенне моцна нагадвае лукашэнкаўскую. Ёй канец?

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Трамп пра Кубу: Я не думаю, што можна больш націснуць на Кубу, чым проста ўварвацца да іх і разнесці там усё

На Кубе засталося запасаў нафты на два-тры тыдні

Каментары да артыкула